Новости

У цэнтры Гродна пабудуюць элітны дом

get_img (1)

На месцы зруйнаванай старой крамы на вуліцы Будзёнага, 28 пачалося будаўніцтва новага элітнага жытла. Забудоўшчык абяцае, што гэта жыллё адкрые “новы погляд на жыццё ў горадзе”. Тут будзе падземны паркінг, цалкам агароджаная тэрыторыя, высокія столі і вялікія вокны, зона адпачынку на даху, тэрасы і паціа, відэадамафоны ды іншае.   Маналітна-каркасны дом будзе мець пяць паверхаў – чатыры звычайныя і мансардны. Будаўніцтва мае скончыцца да 1 верасня 2017 года. Працы вядзе брэсцкая фірма “Палессежылбуд”, замоўца – ТАА “Фасадіндустрыя”. Цана квадратнага метра – 850-890 долараў. Кватэры будуць мець плошчу ад 42 да 157 кв.м. Акрамя таго запланаваны 33 камерцыйныя памяшканні ад 16 да 125 кв.м.

У доме будуць, акрамя пералічанага вышэй, імпартныя гідраўлічныя ліфты, відэаназіранне, бясплатны Wi-Fi ва ўнутраным дворыку і на дахах, мармуровыя падаконнікі. Гідраўлічны насос забяспечыць гарачай вадой нават у час сезонных адключэнняў і рамонтаў.   На візуалізацыях дом выглядае вось так:

get_img (2) get_img (3) get_img (4) get_img (5) get_img (6) get_img (7) get_img (8) get_img (9) get_img (10) get_img

Добавить комментарий