Новости
Главная » Новости » На Малой Траецкай у будынку 1875 года хутка адкрыецца новы апарт-гатэль

На Малой Траецкай у будынку 1875 года хутка адкрыецца новы апарт-гатэль

Рэканструкцыя старога дома на Малой Траецкай, 13 ужо скончана. Два паверхі будынка гатовыя, а на трэцім паверсе завяршаецца рамонт. У пачатку студзеня 2018 новы апарт-гатэль у цэнтры Гродна зможа прыняць першых наведвальнікаў, распавядае hrodna.life.

Фото: hrodna.life

Рэканструкцыя будынка 1875 года на ціхай вуліцы Малой Траецкай доўжылася з вясны 2016 года. Заказчыкам выступаў мясцовы бізнесовец Валерый Грытчанко, уладальнік гасцініцы «Славія» і апарт-гатэля на 17 Верасня, які адкрыўся ў 2017 годзе.

Рэканструкцыю будынка на Малой Траецкай вялi нетыповым для Гродна спосабам: каб захаваць стары дом, яго вырашылі абкласці новымі цаглінамі.

Фото: hrodna.life
Так выглядаў будынак год таму. Фото: hrodna.life

— Стан будынка быў жахлівы: сцены патрэсканыя, унутры ўсё перагнiла. Прасцей было разваліць і пабудаваць новы, але вырашылі дом ратаваць. Мы ставілі швелеры — сцягвалі сцены. Пасля сталі абкладваць звонку чырвонай цэглай. Гэта не толькі ўцяпляльнік, яна яшчэ і ўтрымлівае аварыйныя сцены. Потым цэглу нават не будзе бачна — усё затынкуем, — распавядаў у снежнi 2016 года адзін з рабочых.

Фото: hrodna.life

Новы апарт-гатэль у цэнтры Гродна разлічаны на 4 двухпакаёвыя нумары з кухняй. За суткі наведвальнікам прыйдзецца заплаціць каля 130 рублёў.

Апарт-гатэль — тып гасцініцы, у якой нумары ўяўляюць сабой асобную кватэру. Апарт-гатэлі разлічаны на гасцей, гатовых гатаваць сабе ежу самастойна, таму ў іх ёсць кухні з усім неабходным посудам. Плата ў такіх гасцініцах бярэцца не за асобнае месца, а за ўсю кватэру, але колькасць людзей рэгламентуецца.

Добавить комментарий